Пад Гродна асвечаны новы храм

обуховоУ пасёлку Абухава пад Гродна 27 чэрвеня быў асвечаны праваслаўны храм прапачэснага Серафіма Сароўскага. Новую царкву асвяціў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Звяртаючыся да вяскоўцаў, іерарх нагадаў: «Храм – гэта месца сустрэчы чалавека з Богам. І гэтая сустрэча называецца Эўхарыстыяй. Храм – гэта, перш за ўсё, месца, дзе здзяйсняецца Эўхарыстыя, і дзе мы прычашчаемся Хрысту, становімся адзіным Богачалавечым арганізмам», паведамляе orthos.org.

Па заканчэнні богаслужбы архіпастыр уручыў старшынi СВК “Абухава» Іллі Сяньку ордэн свяціцеля Кірылы Тураўскага, – храм быў узведзены пераважна на сродкі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва. Настаяцель храма іерэй Ігар Волкаў быў узведзены ўладыкам у сан пратаіерэя.

Вернікі прайшлі вакол храма хросным ходам, пасля чаго ўрачыстасці працягнуліся на пляцоўцы ля храма.

Уладыка асвяціў ніжні храм – у асноўным храме, разлічаным на 300 вернікаў, вядуцца працы па парадкаванню ўнутранага ўбранства.

Дагэтуль жыхары пасёлка наведвалі богаслужбы ў найбліжэйшым храме Перамянення ў вёсцы Каматава на адлегласці 8 кіламетраў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі