У Беларусі на выхадныя дні будзе горача

IMG_20150620_171814Да канца тыдня ў Беларусі чакаецца гарачае і сухое надвор’е, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У апошні дзень месяца, 30 чэрвеня, па захадзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы будзе 7-12 градусаў цяпла, месцамі – 13-16, днём – 21-27 градусаў.

1 ліпеня бясхмарнага неба таксама не чакаецца. Месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу будзе ад 10 да 15 градусаў, днём ад 19 да 25.

2 ліпеня, у чацвер, прыйдзе антыцыклон, а разам з ім сухое і гарачае надвор’е. У гэты дзень ападкаў практычна не чакаецца. Але ўначы і раніцай месцамі па паўднёвым усходзе рэспублікі могуць прайсці кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу будзе ад 8 да 13 градусаў цяпла, днём ад 19 да 25, па паўднёвым захадзе да 27 цяпла.

Напярэдадні выхадных, 3 ліпеня, дажджу не прагназуецца. Ноччу будзе ад 8 да 13 градусаў цяпла, днём ад 23 да 28.

У выхадныя дні ў Беларусі дажджу таксама не будзе. 4 ліпеня ноччу тэмпература паветра прагрэецца ад 10 да 15 градусаў, днём ад 25 да 32.

У нядзелю, 5 ліпеня, уначы 12-17 градусаў, днём ад 28 да 33 градусаў цяпла.

Таксама спецыялісты звяртаюць увагу, што ў большасці раёнаў захоўваецца складаная пажаранебяспечная абстаноўка з-за павышэння тэмпературы паветра і адсутнасці дажджу. Чакаецца павелічэнне плошчаў з 4 і 5 класам пажарнай небяспекі (высокая і надзвычайная гарымасць).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі