У Мінску праходзіць выстава праваслаўнага малюнка

прикосновениеУ выставачнай зале мінскага Дома Масквы 25 чэрвеня адкрылася выстава дзіцячых малюнкаў «Дотык», падрыхтаваная выхаванцамі дзіцячай мастацкай школы Слуцка «Дотык». Экспазіцыя прысвечаная 1000-годдзю з дня смерці праваслаўнага святога князя Уладзіміра.

Дзіцячыя малюнкі створаныя па біблейскіх сюжэтах, па гэтай прычыне выстава называецца «Дотык», — дзеці змаглі дакрануцца да біблейскіх сюжэтаў і паспрабаваць іх усвядоміць, паведамляе sobor.by.

У адкрыцці выставы ўзялі ўдзел настаяцель мінскага храма Уваскрэсення Хрыстова пратаіерэй Георгій Арбузаў і мастак-педагог Рыма Карачан, якія высока ацанілі ўзровень дзіцячых працаў і падзякавалі выкладчыку школы Гунефе Мацюшэнкавай за педагагічны прафесіяналізм.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі