Качанава: шматдзетныя бацькі вартыя прызнання

papa-i-rebenok

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава не адмаўляе магчымасць ўстанаўлення ўзнагароды для шматдзетных бацькоў, паведамляе БЕЛТА.

Яна адзначыла, што калі гаворка ідзе пра інстытут бацькоўства, то «неабходна акцэнтаваць на выхаванні і адказным дачыненні мужчын». І падкрэсліла, што праца, якая зараз праводзіцца з моладдзю пра важнасць ролі сям’і, правільная.

У Беларусі больш за 50% дзяцей нараджаюцца другімі і наступнымі ў сем’ях, павялічваецца нараджальнасць. Качанава звярнула ўвагу, што шматдзетная сям’я — гэта вялікая праца. «Але сёння тыя меры падтрымкі, якія ёсць у дзяржаве, значныя», — падкрэсліла яна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі