Новыя планы праціўнікаў аднаполых шлюбаў у ЗША

семьяЗ моманту прызнання аднаполага шлюбу канстытуцыйным правам Вярхоўным Судом ЗША кансерватыўныя чыноўнікі пачалі барацьбу за свае рэлігійныя перакананні.

Многія іх ініцыятывы былі звязаны з спробамі адхіліць дзяржаўныя ўстановы ад інстытута шлюбу. Мэтай падобных ініцыятыў з’яўляецца абарона свабоды сумлення чыноўнікаў, якія не жадаюць удзельнічаць у цырымоніі заключэння аднаполых шлюбаў.

На думку экспертаў, падобнае рашэнне з’яўляецца спрэчным з юрыдычнага пункту гледжання, бо падобная тактыка выкарыстоўвалася ў часы расавай сегрэгацыі. Як ў 1967 года пасля рашэння Вярхоўнага суда стала немагчыма адмаўляць у заключаць міжрасавыя шлюбы, так і цяпер перашкаджэнне аднаполым шлюбам стала немагчымым.

Аднак усё большая колькасць людзей спрабуе адстаяць свае рэлігійныя перакананні. Так, генеральны пракурор Тэхаса Кен Пакстан заявіў, што чыноўнікі змогуць адмаўляць аднаполым парам ў заключэнні шлюбу па рэлігійных прычынах, дадаўшы, што ў выпадку наступных пазоваў дадзеным чыноўнікам будзе аказана моцная юрыдычная падтрымка.

У Алабаме прынамсі два акруговыя суддзі зачынілі бюро рэгістрацыі шлюбаў у сваіх акругах, тым самым «памыўшы рукі» і бачачы ў гэтым найбольш эфектыўны спосаб абароны сваіх перакананняў.

У Мічыгане Тод Корсер, рэспубліканскі кангрэсмен, прапанаваў законапраект, якім скасоўваецца працэдуру грамадзянскай рэгістрацыі шлюбу, перадаўшы дадзены працэс цалкам у рукі святароў розных рэлігій. Законапраект падобнага характару быў прапанаваны ў Юце.

Рой Мур, вярхоўны суддзя штата Алабама, звярнуўся з прамовай да вернікаў адной з мясцовых цэркваў, заклікаючы хрысціян да пратэсту.

З іншага боку, аналітыкі адзначаюць, што прыхільнікі аднаполых шлюбаў, цытуючы Першую папраўку да канстытуцыі і прыводзячы прыклад міжрасавых шлюбаў, не дазволяць рабіць «адкат» заканадаўства на месцах.

Па матэрыялах The Christian Science Monitor.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі