Пратэстанцкія святары Бельгіі могуць быць гомасексуалістамі

белгияНекаторы час таму Сінод Аб’яднанай пратэстанцкай царквы Бельгіі прыняў рашэнне аб допуску да святарства людзей гомасексуальнай арыентацыі. 13 траўня на афіцыйным сайце Сінода з’явілася паведамленне аб тым, што герархі бельгійскіх пратэстанцкіх цэркваў больш не будуць браць пад увагу сэксуальную арыентацыю іх служыцеляў.

“Я страшна ганаруся тым, што слуханні па гэтым няпростым пытанні прайшлі ў адкрытым рэжыме і атмасферы ўзаемапавагі”, – падкрэсліў кіраўнік Сінода Стывен Фуйтэ, паведамляе lesoir.be.

Гомасэксуалізм не з’яўляецца праблемай для бельгійскіх увацаркоўленых пратэстантаў ужо некалькі гадоў, з часу, калі Сінод, які на 15% складаецца з жанчын, дазволіў вянчаць ў царкве аднаполыя пары.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі