Расійскія лютэране: ЗША супрацьпастаўляюць сябе Богу

Канферэнцыя Лютэранскіхгомо Біскупаў Расіі 29 чэрвеня выступіла з заявай адносна рашэння Вярхоўнага суда ЗША аб наданні гомасэксуальным шлюбаў роўнага статусу з гетэрасексуальнымі. Атака на шлюб – гэта атака на біблейскую мараль, – такая сутнасць заявы герархаў расійскіх лютэранскіх цэркваў.

«Дадзеная рэзанансная падзея спародзіць негатыўныя наступствы ў выглядзе парушэння правоў вернікаў не толькі ў ЗША, але і ва ўсім свеце з улікам таго становішча і ўплыву, якое ЗША мае і аказвае на іншыя краіны. І гэта падзея негатыўна адаб’ецца, у тым ліку, і на правах вернікаў у нашых супольнасцях у розных краінах. З глыбокім шкадаваннем адзначаем, што рашэнне вышэйшага судовага органа ЗША з’яўляецца антыхрысціянскім і багаборніцкім па сваёй сутнасці актам. Інстытуту шлюбу нанесены моцны ўдар, мэтай якога з’яўляецца разбурэнне традыцыйнай сям’і, Богам устаноўленага парадку саюза паміж мужчынам і жанчынай. Падмененыя паняткі асвячонай Богам любові, мэтай якой у шлюбе паміж мужчынам і жанчынай з’яўляецца сумеснае служэнне Госпаду і нараджэнне дзяцей з наступным іх выхаваннем у збаўчай веры», паведамляе pravmir.ru.

«Аднак, ніякі суд, нават такі магутнай і аўтарытэтнай дзяржавы, як ЗША, не можа абвясціць дзень – уначы, зіму – вясной, адмяніць закон прыцягнення. Спробы назваць зло дабром, чорнае абвясціць белым – таго ж кшталту. Сям’ёй не можа быць проста сужыццё з прадстаўніком свайго полу», – падкрэсліваюць герархі.

Таксама лютэранскія біскупы нагадваюць пра прыклады вялікіх цывілізацыяў, падзенне якіх было спалучанае, у т. л., з заняпадам маралі. «ЗША супрацьпастаўляюць сябе Богу. Заклікаем усе цэрквы і хрысціянскія супольнасці ў ЗША, у Еўропе, у Расіі і ва ўсім свеце цвёрда трымацца вучэння Апосталаў, молячы Госпада абараніць Яго дзяцей ад усіх спакусаў злога!»

Прадстаяцель Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы, мітрапаліт ўсёй Амерыкі і Канады архіепіскап Вашынгтонскі Ціхан таксама выступіў з афіцыйнай заявай адносна рашэння Вярхоўнага Суда ЗША.

«Разважаючы пра рашэнне Вярхоўнага Суда, мы павінны дзякаваць Усемагутнаму Госпаду нашага за тое, што мы жывем у краіне, у якой, дзякуючы Першай папраўцы да Канстытуцыі, нам гарантаваная свабода веравызнання, і дзе мы вольныя рабіць усё, у што верым, як праваслаўныя хрысціяне, і жыць на вобраз і падабенства Хрыста Збавіцеля нашага, – гаворыцца ў заяве архіепіскапа. – Гэтае рашэнне ніяк не мяняе вучэння Царквы, аднак яно нагадвае нам пра неабходнасць быць падобнымі да Хрыста ў нашых адносінах з блізкімі нашымі. Дзяржава нясе адказнасць за прыняцце законаў, якія абараняюць правы кожнага. Царква, не дабраслаўляючы «аднаполыя шлюбы» і не разглядаючы іх як Таямніцу, бачыць вобраз Хрыста ў кожным чалавеку і каштоўнасць яго ў вачах Госпада нашага, які аддаў жыццё Сваю на крыжы ў імя нашага Выратавання».

Больш катэгарычна выказаўся Патрыярх усяе Грузіі Ілля II, зрабіўшы акцэнт на тое, што часта не толькі асобныя людзі, але і цэлыя дзяржавы «узаконьвацюь беззаконні». «Што такое свабода? – звяртаецца да паствы Патрыярх. – Свабода – гэта такі стан, калі чалавек выбірае дабро і адмаўляецца ад зла. Свабода – гэта штодзённы іспыт для чалавека. Часта чалавек падае ў грэх і ня адчувае свайго падзення, а прымае яго за натуральны стан, за праяву чалавечай асаблівасці. Вы ведаеце, што Злучаныя Штаты Амерыкі прынялі рашэнне, каб у кожным штаце былі б дазволеныя аднаполыя шлюбы. Гэта велізарная памылка. І пра гэта кажуць самі духоўныя асобы Амерыкі. І мы пацвярджаем гэта і кажам – гэта вялікая памылка».

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі