У Мінску 3 ліпеня транспарт будзе працаваць як у выхадныя дні

pic_7756864068534e2c9bc3e706562b240e

Метро ў Мінску ў Дзень Незалежнасці будзе працаваць да 1.30, некаторыя маршруты наземнага грамадскага транспарту — да 2.00. Пра гэта паведаміў 29 чэрвеня на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.
Патрапіць у метро можна будзе да 1.30, праца 21 аўтобуснага, 10 тралейбусных і аднаго трамвайнага маршрутаў працягнецца да 2 гадзін ночы, паведамляе Мінгарвыканкам.

У гэты дзень скароціцца інтэрвал руху цягнікоў на першай і другой лініях метро. 3 і 4 ліпеня будзе павялічана колькасць рухомага складу на аўтобусных маршрутах №№1, 100. Дадаткова 4 ліпеня з 17.00 да 2.00 арганізавана праца часовых аўтобусных маршрутаў №969 «Бабруйская — ст.м. Няміга — 2-е Кальцо» і №946 » Варанянскага — ст.м. Няміга — пл. Бангалор «.

У сувязі з ускладаннем вянкоў да манумента Перамогі з 9.00 да заканчэння мерапрыемства змяняюцца трасы маршрутаў №№100, 115Э, 300Э, 1063, 1064, 1076, 1112, 1151, 1152, 1155, 1280, 1400 па праспекце Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, 3.Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках; №1409 — з разваротам на скрыжаванні праспект Незалежнасці — вуліца Казлова; №№18, 26 па вуліцах Захарава, Першамайскай, 3.Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў прамым і зваротным напрамках; №57 па вуліцах Пуліхава, Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, К.Цэткін, праспекце Дзяржынскага; №№1, 69, 119С па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Няміга, праспекце Пераможцаў у прамым і зваротным напрамках.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі