У Судане дзяўчат-хрысціянак затрымалі на выхадзе з царквы за «непрыстойны знешні выгляд»

25 чэрвеня дзяўчыны-хрысціянкі былі затрыманыя за Паліцыяй грамадскага парадку за «непрыстойны знешні выгляд» на выхадзе з баптысцкай царквы ў адным з раёнаў Хартума (Судан).

Маладыя жанчыны, апранутыя ў штаны і спадніцы, былі адвезеныя ў паліцэйскі ўчастак. Дзве з іх былі адпушчаныя 26 чэрвеня, пасля таго як агенты Паліцыі грамадскага парадку перагледзелі сваё меркаванне аб іх знешнім выглядзе.

Супраць дзесяці пакінутых былі вылучаныя абвінавачванні ў «дзеяннях супраць грамадскай маралі» паводле арт. 152 Крымінальнага Кодэкса.

«Дзяўчаты наведвалі рэлігійны свята і былі апранутыя святочна. Падобныя абвінавачванні з’яўляюцца абразай царквы, — заявіў іх адвакат. — Больш за тое, у паліцэйскім участку студэнтак прымусілі пераапрануцца, што з’яўляецца абразай іх годнасці».

Па матэрыялах Raymond Ibrahim.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі