Алена Анісім выходзiць з прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі

анисим30 чэрвеня Алена Анісім правяла прэс-канфэрэнцыю, падчас якой зачытала заяву ад імя групы грамадзян, што падтрымалі яе кандыдатуру на ўдзел у выбарчай кампаніі.

У заяве ў прыватнасці гаворыцца аб рашэннi спыніць удзел у кампаніі па вылучэнні кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта Беларусi ад нацыянальна-патрыятычных сіл у сёлетняй выбарчай кампаніі.

Алена Анісім паведаміла, што прыняць гэта рашэнне для яе і яе прыхільнікаў было нялёгка і стала вынікам супольнага абмеркавання, паведамляе радыё Свабода. Яна адзначыла, што пагадзілася з рашэннем, усведамляючы, што перамагчы на гэтых выбарах ня ўдасца, а яна прывыкла дамагацца перамогі ў справах, якімі займаецца.

Алена Анісім і яе прыхільнікі не спыняюць працу па стварэнню ініцыятыўнай групы, якая будзе працаваць на наступныя прэзыдэнцкія выбары.

Алег Трусаў падкрэсліў, што неабходна распачынаць падрыхтоўку да выбараў на наступны дзень пасля завяршэння папярэдніх, дзеля таго, каб мець поспех. Гэтыя ж выбары апазыцыяй не былі падрыхтаваныя.

Паводле Алега Трусава, ня мае сэнсу і праца па фармаванні ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам Міколы Статкевіча, паколькі ўлады маюць юрыдычныя падставы не дазволiць рэгістрацыі гэтай групы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі