Цэрквы ЗША не могуць сысціся ў меркаванні з нагоды аднаполых шлюбаў
Вялебны Дэн Мэт’юс з епіскапальную царквы Святога Лукі ў Атланце, заснаванай ў часы Грамадзянскай Вайны ў ЗША, заявіў у адной са сваіх пропаведзяў датычна легалізацыі ў краіне аднаполых шлюбаў: «Я думаю, што Бог хоча сказаць нам, што ён любіць любоў, і кропка» .
Але ў той час як многія вернікі амерыканцы разглядаюць вердыкт Вярхоўнага суда як адно з дасягненняў у барацьбе за грамадзянскія правы, іншыя лічаць, што дадзеным рашэннем суд патаптаўся па іх перакананнях.
«Пакуль Амерыка не абудзіцца духоўна, бітву за традыцыйны шлюб можна лічыць прайгранай, – гаворыцца ў прэс-рэлізе Паўднёвай Евангелічнай Семінарыі. – Цяпер пачынаецца бітва за свабоду веры».
Згодна з сацапытаннем, праведзеным даследчым цэнтрам «Pew Research Center», 62% пратэстантаў і 56% каталікоў падтрымліваюць аднаполыя шлюбы, аднак дадзеная лічба зніжаецца да 33% сярод афраамерыканскіх пратэстантаў і 27% сярод пратэстантаў-евангелістаў. Так, вялебны Джэймс Форд-малодшы з царквы Бібліі Хрыстовай ў Чыкага паведаміў у сваім інтэрв’ю на радыё WFLD, што разглядае шлюб як таямніцу, што робіцца выключна мужчынам і жанчынай.
У той жа час многія эксперты ў галіне права, у прыватнасці Роберт Шапіра, дэкан юрыдычнага факультэта універсітэта Эмары, лічаць, што рэлігійныя ўстановы ў Амерыцы ў дастатковай меры абаронены Першай папраўкай да Канстытуцыі і што «закон не дазваляе прымусіць рабіна або святара любой хрысціянскай дэнамінацыі праводзіць цырымонію, якую ён праводзіць не хоча. Такі быў закон да вердыкта Вярхоўнага Суда, такім ён застаўся і пасля».
Па матэрыялах FOX News.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)