Квіткі на матч БАТЭ з «Дандолкам» каштуюць ад 30 тыс. рублёў

матчКошт квіткоў на хатні матч БАТЭ з «Дандолкам» пачынаецца ад 30 тыс. рублёў і даходзіць да 150 тыс. рублёў.

Квіткі на першы матч другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў-2015/2016 паміж беларускім БАТЭ і ірландскім «Дандолкам» заўзятары змогуць набыць у касах «Барысаў-Арэны».

Акрамя таго, квіткі можна купіць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна скарыстацца сістэмай Ticketpro. Рэалізацыя білетаў на матч таксама ажыццяўляецца ў пунктах продажу дадзенай кампаніі на тэрыторыі ўсёй краіны.

Вядома, што БАТЭ сустрэцца з «Дандолкам» у сераду, 15 ліпеня, у 20.30 – на самым сучасным стадыёне Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі