Пастару з Паўночнай Ірландыі пагражае турэмны тэрмін за абразу ісламу
Заснавальніку буйной пратэстанцкай царквы «Whitewell Metropolitan Tabernacle», пастару з Белфаста Джэймсу МакКоннелу, пагражае да 6 месяцаў турэмнага зняволення за прамаўленне публічнай пропаведзі пра іслам, якую Ісламскі цэнтр Белфаста, што падаў пазоў супраць пастара, назваў вельмі абразлівай.
Таксама пастару інкрымінуецца распаўсюджванне сваёй пропаведзі ў сетках Інтэрнэт. Відэа, у якім гаворыцца: «Мусульманскі бог Алах – гэта паганскае боства. Алах – жорсткае боства. Алах – дэманічнае боства», сёння даступнае карыстальнікам, і гэта з’явілася, з гледзішча пракуратуры Паўночнай Ірландыі, парушэннем ірландскага закона аб СМІ, паведамляе sv.gatestoneinstitute.org.
Праваабаронцы звяртаюць увагу на той факт, што сказаныя публічна ў студзені гэтага года словы пазыўца, кіраўніка Ісламскага цэнтра Белфаста Райед аль-Ваззана, аб тым, што ўсталяваныя джыхадзістамі ІДІЛ ў Масуле законы добрыя, і што «з таго часу, як «Ісламская дзяржава» заваявала Масул, ён стаў найбольш мірным горадам у свеце», не выклікалі ніякіх санкцыяў з боку ірландскіх уладаў.
Пастар МакКоннелл не адмаўляецца ад сваіх словаў, хаця публічна папрасіў прабачэння перад мусульманамі, а таксама мае намер ператварыць судовы працэс у акт абароны свабоды слова і рэлігіі ў Паўночнай Ірландыі: «Мая царква сабрала сродкі медыцынскай дапамогі для 1 200 мусульманскіх дзяцей у Кеніі і Эфіопіі. Я ніколі не ненавідзеў мусульманаў, я ніколі не ненавідзеў каго-небудзь. Але я супраць таго, у што мусульмане вераць. Яны маюць права казаць тое, у што яны вераць. Я маю права гаварыць тое, у што я веру».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)