Салігорскія братчыкі разабралі раздзел Евангелля і наведалі сіротаў
Чальцы салігорскага праваслаўнага моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх пры прыходзе кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы 28 чэрвеня ў Дзень моладзі прыйшлі ў госці да выхаванцаў гарадскога сацыяльна-педагагічнага прытулку.
Дзецям, якія па шэрагу прычынаў не могуць жыць са сваімі бацькамі, была прапанаваная спачатку духоўна-адукацыйная, а потым гульнявая праграма з фокусамі, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У гэты ж дзень чальцы брацтва сустрэліся ў класе нядзельнай школы пры кафедральным саборы, дзе адбылася чарговая адукацыйная гутарка з клірыкам сабора пратадыяканам Андрэем Самуйлічам. Пад кіраўніцтвам святара падлеткі і маладыя людзі прааналізавалі 18 раздзел Евангелля ад Лукі, разабраўшы яго сюжэтныя паняцці – гонар як грэх, згубнасць ўплыву багацця.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)