У гродзенскім музеі адбылася «Пахвала святому Уладзіміру»

гродноУ Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі 26 чэрвеня сабраліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада, духавенства і вернікі праваслаўных храмаў, якія сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай вечарыны «Пахвала святому Уладзіміру».

Удзел у свяце ўзялі клірык храма Ксеніі Пецярбургскай пратаіерэй Міхаіл Велісейчык і клірык Уладзімірскага храма іерэй Андрэй Яварэц, паведамляе church.by.

Пратаіерэй Міхаіл Велісейчык распавёў пра жыццё і працу святога Уладзіміра і хрост Русі, іерэй Андрэй Яварэц прадставіў мультымедыйную прэзентацыю пра будні Уладзімірскага прыхода. Таксама перад гасцямі музея выступілі хор Уладзімірскай царквы пад кіраўніцтвам рэгента Таццяны Князевай і камерны хор «Гарадзенская капэла» пад кіраўніцтвам Ларысы Іконікавай. Таксама ўсе агледзелі выставу «Спазнаў я сапраўднага Бога» з фондаў музея.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі