Зацверджаны план падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі

01-07-2015

Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў прэзідэнта Беларусі прыняты 1 ліпеня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Да 17 ліпеня мясцовыя ўлады павінны вызначыць месцы, дзе забаронены збор подпісаў і правядзенне пікетаў. Таксама да 17 ліпеня трэба здаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Сам збор подпісаў будзе праходзіць з 23 ліпеня па 21 жніўня, паведамляе ЦК РБ.

Пытанне аб стварэнні выбарчых участкаў павінна быць вырашана не пазней за 9 жніўня. Спісы грамадзян, якія маюць права галасаваць, павінны быць гатовыя да 25 верасня.

Працэс верыфікацыі подпісаў, рэгістрацыі і выдачы кандыдацкіх пасведчанняў будзе доўжыцца да 15 верасня. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 6 па 11 кастрычніка.

Вынікі выбараў будуць падведзены не пазней за 21 кастрычніка. Калі спатрэбіцца правядзенне другога тура, ён адбудзецца 25 кастрычніка.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік звярнуў увагу на тое, што да 23 ліпеня пікеты не будуць лічыцца перадвыбарнымі. Іх правядзенне будзе рэгулявацца законам аб масавых мерапрыемствах.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дадала, што, калі на перадвыбарных пікетах будуць збіраць подпісы не за вылучэнне кандыдата, а з нейкай іншай мэтай, то гэта будзе незаконна і за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі