У баранавіцкай царквы “Унебаўшэсце” благаславілі дзяцей

ребенокБогаслужэнне аб дзецях чальцоў баранавіцкай царквы хрысціянаў Веры Евангельскай “Унебаўшэсце” прайшло 29 чэрвеня. Падчас богаслужбы пастар царквы Ігар Капейка ўсклаў рукі на кожнае дзіця і немаўля і памаліўся аб ім.

У сумеснай малітве вернікі прасілі Госпада захаваць дзяцей ад граху, няшчасцяў і ўсякага роду зла ў іх далейшым жыцці. Пастар Капейка вымавіў павучальные слова пра важнасць выхавання дзяцей у навуцы і настаўленні Божым, потым ўсім бацькам былі ўручаныя пасведчанні аб благаслаўленні дзіцяці і кветкі, паведамляе cxbe.by.

Малітва аб благаслаўленні дзяцей ужо здзяйснялася ў царкве “Ушэсце” у лютым.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі