У Наваполацку адбудзецца хросны ход з абразом Маці Божай Уладзімірскай

кионаПраваслаўныя вернікі Наваполацка 6 ліпеня пройдуць па горадзе хросным ходам з абразом Маці Божай Уладзімірскай. Малітоўнае шэсце вырушыць у шлях у 11.00 пасля Боскай літургіі ў царкве абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць», якая пачнецца ў 8.00.

Рухаючыся па вуліцы Моладзевай, у 11.30 крыжаходцы спыняцца на плошчы Будаўнікоў, дзе будзе здейсненае набажэнства, пасля чаго працягнуць рух да храму Міхала Арханёла, куды прыбудуць у 13.00, пасля чаго таксама адбудзецца набажэнства, паведамляе eparhia992.by.

Спіс абраза Божай Маці Уладзімірскай з’явіўся ў Наваполацку ў 2010 годзе, тады ж упершыню было здзейсненае гарадское шэсце з аднаго з двух праваслаўных прыходаў у другі. Абраз Божай Маці «Уладзімірская-Наваполацкая» большую частку часу года знаходзіцца ў царкве абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць». У Дні памяці абраза 6 ліпеня і 8 верасня здзяйсняюцца хросныя хады да храма арханёла Міхаіла.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі