Герой украінскага Майдана Жызнеўскі пасмяротна ўзнагароджаны медалём Кіеўскага Патрыярхата

памятникПрадстаяцель Кіеўскага патрыярхата Украінскай Праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт пасмяротна ўзнагародзіў медалём  «За ахвярнасць і любоў да Украіны» загінулага адным з першых ўзімку 2014 года падчас рэвалюцыйных падзеяў у Кіеве гамяльчаніна Міхаіла Жызнеўскага. Высокую царкоўную ўзнагароду атрымалі ўсе 110 герояў Нябеснай сотні. 3 ліпеня ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве ўзнагароды былі ўручаныя іх бацькам і сваякам.

Цырымоніі ўзнагароджання папярэднічала паніхіда па загінулых на Майдане, паведамляе belsat.eu.

У лістападзе мінулага года Міхась Жызнеўскі быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Герояў Нябеснай сотні згодна ўказу прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

У Гомеле, на радзіме Міхаіла Жызнеўскага, дзе жывуць яго бацькі, беларуская грамадскасць змагаецца за годнае ўшанаванне яго памяці. Помнік, усталяваны на яго магіле за кошт сродкаў, сабраных беларусамі з розных краінаў, выканаў  скульптар Аляксандр Шатэрнік. Афіцыйнае адкрыццё помніку адбудзецца 7 ліпеня на могілках у вёсцы Сцяг Працы блізу Гомеля.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі