ПАСЕ прызначыла назіральнікаў на выбары прэзідэнта Беларусі

пасеПарлямэнцкая асамблея Савета Еўропы прызначыла назіральнікаў на выбары прэзідэнта Беларусі (выбары пройдуць 11 кастрычніка).

Як паведамілі ў прэс-службе ПАСЕ, у склад місіі назіральнікаў увайшлі 27 палітыкаў з пяці партый, у тым лiку – у якасці дакладчыка – цяперашні дакладчык па Беларусі камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні, перадае БелТА .

Назіральнікі прадстаўляюць Швецыю, Швейцарыю, Румынію, Італію, Аўстрыю, Іспанію, Турцыю, Арменію, Францыю, Германію, Вялікабрытанію і іншыя краіны.

Пазней ПАСЕ вызначыцца з тым, хто будзе назіральнікам на выбарах ад Венецыянскай камісіі Савета Еўропы і прызначыць кіраўніка місіі назіральнікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі