Дзеці з салігорскай нядзельнай школы тыдзень гулялі ў Суворава
Выхаванцы нядзельнай школы пры праваслаўным прыходзе сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Салігорску правялі апошні тыдзень чэрвеня ў намётавым летніку. Выхавацелямі школьнікаў сталі фізрук гарадской СШ № 10 Сяргей Макаед і дырэктар нядзельнай школы Алена Сацэвіч.
На час лагернай змены дзеці разбіліся на «сем’і», узяўшы сабе розныя прозвішчы ў гонар праваслаўных палкаводцаў – адны школьнікі сталі Праабражэнскімі, іншыя – Суворавымі, а таксама падрыхтавалі прэзентацыі сваіх «сем’яў». У штодзённым жыцці летнік выкарыстаў манастырскі статут з чытаннем прыпавесцяў, рэгулярнай малітвай, працоўнай паслухмянасцю, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Духоўную апеку лагера ажыццяўляў благачынны Салігорскай акругі, ключнік кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пратаіерэй Мікалай Розаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)