У мінскай царкве “Благадаць” завяршылася рэспубліканская моладзевая канферэнцыя

минскРэспубліканская моладзевая канферэнцыя «Шануючыя Бога ўзмоцняцца і будуць дзейнічаць» прайшла 3-4 ліпеня ў мінскай царкве хрысціянаў Веры Евангельскай “Благадаць”. Удзельнікамі сталі больш за 2 500 маладых вернікаў з усіх памесных цэркваў Беларусі, а таксама госці з Расіі, у т. л. з Сібіры.

Канферэнцыя адкрылася адказамі на пытанні, якія на працягу перыяду, што папярэднічаў канферэнцыі, маладыя вернікі задавалі он-лайн на сайце царкве на спецыяльна створанай старонцы. На пытанні адказвалі пастары моладзевых служэньняў цэркваў хрысціянаў Веры Евангельскай, паведамляе cxbe.by.

З пропаведдзю на тэму «Дзейнічай у імя Госпада» выступіў пастар царквы “Ушэсце” ў Баранавічах Ігар Капейка. Біскуп Аб’яднанай царквы ХВЕ ў Беларусі Сяргей Цвор памаліўся, благаславіўшы моладзь краіны. Тэматычныя семінары правялі рэгіянальныя моладзевыя пастары Андрэй Шыцік з Маладзечна, Віктар і Яўген Бейня з Мінска, пастар Сяргей Стасілевіч, рэктар Тэалагічнага інстытута Сяргей Паднюк.

Падчас служэння прагучаў заклік выйсці да сцэны для малітвы пакаяння, на які адгукнуліся каля 150 чалавек. У завяршэнне адбылася малітва пасвячэння на служэнне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі