У Салігорску прайшоў выпускны Універсітэта трэцяга ўзросту

третий возрастУ салігорскім Палацы культуры 30 чэрвеня адбыўся выпускны вечар Універсітэта трэцяга ўзросту. Яго слухачы – людзі пенсіённага ўзросту – адзначылі заканчэнне навучальнага года. Удзел узяў лідэр праваслаўнага моладзевага брацтва Пятра і Фяўронні Мурамскіх пры кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы Віктар Бровушкін, які курыруе працу праваслаўнага гуртка універсітэта.

У межах урачыстасці Віктар Бровушкін быў узнагароджаны граматай Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пры якім з 2013 года дзейнічае Універсітэт. Таксама ён сам ўзнагародзіў граматамі найбольш актыўных чальцоў гуртка, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Увесну ў Цэнтры адбылася выстава абразоў, вышытых слухачкай Універсітэта трэцяга ўзросту Нінай Чаркашэнкай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі