У Якуціі правяраюць “шахідак”, якія зрабілі фота для гульні “Дазор”

якутияУ Якуціі ўдзельніцы гарадской інтэрактыўнай гульні “Дазор” сфатаграфаваліся ў адзенні “смяротніц” з муляжом бомбы, і фатаграфіі былі апублікаваныя ў соцсетях, з-за чаго паліцыя пачала праверку.

Фота з’явіліся на старонцы групы “Дазор” “Укантакце” (цяпер ужо выдалены), а пазней іх перадрукавалі мясцовыя СМІ. На адным здымку дзяўчына стаіць каля будынка мясцовай адміністрацыі ў Якуцку, перадае Бі-бі-сі.

Як паведамілі ў МУС, асобы дзяўчат устаноўлены і паліцыя ў курсе, што гэта зроблена для гульні “Дазор”.

Як распавяла адзін з арганізатараў “Дазору” Таццяна Каралёва, гульня была прысвечана Дню незалежнасці ЗША і праводзілася 4 ліпеня.

Па дадзеных мясцовых СМІ, удзельнікі гульні ня хаваліся і далі паліцыі усю неабходную інфармацыю.

Папярэднія вынікі праверкі стануць вядомыя 7 ліпеня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
06.07.2015 У свеце| Тэгі:




Блогі