Улады Туніса пасля атакі джыхадзістаў збіраюцца зачыніць 80 мячэцяў

тунисУлады Туніса 2 ліпеня абвесцілі аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча. Надзвычайная сітуацыя, якая надзяляе службу бяспекі шырэйшымі паўнамоцтвамі, а таксама абмяжоўвае свабоду сходаў, уведзеная праз тыдзень пасля нападу ісламістаў на гатэль у курортным горадзе Сусе, у выніку чаго былі забітыя 38 турыстаў, пераважна, грамадзянаў Вялікабрытаніі.

Прэзідэнт Туніса Бэджы Каіды Эсэбсі ў сувязі з абвяшчэннем надзвычайнага становішча звярнуўся да нацыі, прызнаўшы, што прадстаўнікі службы бяспекі недастаткова хутка адрэагавалі на напад ў Сусе, дзе 22-гадовы студэнт Сэйфядзін Рэзгі, які прайшоў навучанне ў лагеры джыхадзістаў ў Лівіі, спачатку адкрыў агонь па адпачываючымна пляжы, а потым накіраваўся ў сам гатэль, паведамляе bbc.com.

Адказнасць за атаку ўзяла на сябе “Ісламская дзяржава”, па падазрэнні ў дачыненні да нападу Рэзгі арыштаваныя восем чалавек. Улады Туніса таксама паабяцалі закрыць 80 мячэцяў за падбухторванне да гвалту і распаўсюджванне экстрэмізму. На думку назіральнікаў, сітуацыя ў Тунісе пагоршылася з-за хааса ў суседняй Лівіі, а таксама ў сувязі з ростам колькасці тунісцаў, якія вяртаюцца на радзіму пасля баёў на баку ісламістаў у Сірыі і Іраку.

У сакавіку двое ўзброеных людзей забілі 22 чалавекі ў знакамітым музеі Барда ў сталіцы Туніса.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі