Епіскап Слуцкі павіншаваў з 30-годдзем служэння салігорскага святара
Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 7 ліпеня накіраваў святочныя віншаванні з 30-годдзем святарскага служэння благачыннаму Салігорскай царкоўнай акругі, настаяцелю будучага сабора Нараджэння Хрыстова, ключніку кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы мітрафорнаму пратаіерэю Мікалаю Розаву.
“Прыміце шчырыя віншаванні з 30-годдзем Вашага пастырскага служэння на салігорскай зямлі, – гаворыцца ў пасланні герарха. – З самага пачатку знаходжання тут вы сталі працаваць на ніве царкоўнага адраджэння. Вашымі намаганнямі была адноўленая найстарэйшая з захаваных цэркваў Салігоршчыны – Пакроўскі храм у Чыжэвічах. Промыслам Божым у Салігорску вам даводзіцца выконваць няпростую і адказную місію – малады працоўны горад мае патрэбу ў асвеце словам Хрыстовай праўды”, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Мікалай Розаў, продкі якога былі данскімі казакамі, прыехаў у Беларусь з Кемерава, дзе нарадзіўся ў сям’і лётчыка, там жа пачалося яго служэнне. У Мінска-Беларускую епархію а. Розаў прыехаў у сане іерэя, з’яўляючыся да таго настаяцелем Спаскага сабора ў Мінусінску ў Краснаярскім краі. Пасля пераезду ў Салігорск ён заняўся рэстаўрацыяй Пакроўскай царквы ў Чыжэвічах, па яго ініцыятыве былі пабудаваныя хрысцільны храм і будынак нядзельнай школы, у 1999 годзе ўзначаліў будаўніцтва храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, які ў 2014 годзе стаў кафедральным, удзельнічаў у адраджэнні храмаў у Тале, Скоўшыне, Хораставе, Гоцку, Краснадворцах.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)