Надзеі Саўчанцы прад’яўленае абвінавачанне ў забойстве

савченкоСледчы камітэт Расіі 6 ліпеня перакваліфікаваў абвінавачванне, прад’яўленае ўкраінскай ваеннаслужачай, лётчыцы Надзеі Саўчанцы, на больш цяжкае. Цяпер Саўчанку абвінавачваюць у непасрэдным забойстве двух расійскіх журналістаў у Данбасе, а не ў «спрыянні».

Раней афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін паведамляў, што расследаванне справы завершанае, а крымінальная справа супраць Саўчанкі накіраваная ў пракуратуру для зацверджання абвінаваўчага заключэння і наступнай перадачы ў суд. З гэтага часу Надзея Саўчанка абвінавачваецца ў забойстве двух і болей асоб, замаху на забойства агульнанебяспечным спосабам, а таксама незаконным перасячэнні мяжы Расіі, паведамляе bbc.com.

Адвакаты Саўчанка Ілля Новікаў і Мікалай Полазаў паведамілі, што, па папярэдняй інфармацыі, абароне Саўчанкі адмоўлена ва ўсіх хадайніцтвах. Абарона хадайнічала аб спыненні крымінальнай справы за адсутнасцю складу злачынства, правядзенні судовага разбіральніцтва ў Маскве, у судзе прысяжных, а таксама выключэнні шэрагу доказаў і допыту некалькіх сведкаў.

Яшчэ адзін адвакат Саўчанка, Марк Фейгін, паведаміў, што пытанне аб падсуднасці справы пакуль адкрытае, адзначыўшы, што «абвінавачванне і суд, а роўна і Крэмль, які стаіць за імі, вельмі зацікаўленыя ў паскораным разглядзе справы Саўчанкі і менавіта летам».

Надзея Саўчанка знаходзіцца пад арыштам з ліпеня 2014 года. Украінская лётчыца не прызнае віны, у знак пратэсту супраць утрымання ў СІЗА яна неаднаразова абвешчвала галадоўку. Еўрасаюз настойліва заклікае вызваліць Саўчанку, спасылаючыся на мінскія пагадненні аб мірным урэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі