Наваполацк на працягу некалькіх дзён знаходзіцца пад покрывам чорнага дыма

dym_2Наваполацк завалакло чорным дымам з вытворчасцей. Малады і квітнеючы горад нафтавікоў, па словах мясцовых жыхароў, пагрузіўся ў «змрок». З прамзоны ўжо некалькі дзён ідзе дым на Наваполацк. Гэты горад ніколі не адрозніваўся добрай экалогіяй, але зараз дыхаць стала вельмі цяжка, пішуць мясцовыя жыхары, паведамляе Onliner.by.

У сацсетцы «Вконтакте» людзі дзеляцца фота, зробленымі з уласных кватэр. На кадрах намаляваныя ўражлівыя клубы дыму і нават адкрыты агонь.

dym_1

Вольга, якая звярнулася ў рэдакцыю, кажа, што на заводзе запускаюць новую ўстаноўку. Дым вельмі едкі, у многіх баліць галава. Але па тэлебачанні няма ніякай інфармацыі што здарылася ў рэальнасці і колькі гэта будзе працягвацца.

Onliner.by датэлефанаваўся на падазраваны Вольгай завод. На «Нафтане» сказалі, што першы раз пра такое чуюць і крыніцу праблем трэба шукаць у іншым месцы.

dym_4

Ці зоймуцца пошукам гэтага месца адказныя службы, пакажа час.

Чалавек, які назваўся інжынерам наладкі заводу «Палімір», так пракаментаваў сітуацыю: «Сатая вытворчасць пасля штогадовага капрамонту пускае цэхі. Заўсёды пры пускавых работах так адбываецца – пакуль не наладзяць увесь ланцужок працэсу, нявыкарыстаны прадукт спальваецца на паходні, таму што наступныя прыступкі яшчэ не запусцілі. Прыемнага мала ў тым, што так копціць, але па-іншаму ніяк – трэба наладзіць складаны тэхналагічны працэс. І яшчэ. Калі б гэта не палілі, а скідалі проста ў атмасферу, было б нашмат горш».

dym_6

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
07.07.2015 Здарэнні| Тэгі:




Блогі