Пад Барысавам адбудзецца ўшанаванне абнаўлення цудатворнага абраза

слободаУ Азярыцкай Слабадзе пад Барысавам 21 ліпеня адбудзецца свята ў гонар абнаўлення спісу Казанскай іконы Божай Маці. Урачыстаю богаслужбу ўзначаліць епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін у саслужэнні духавенства з усіх Беларусі.

Боскай Літургіі будзе папярэднічаць вадасвятнае набажэнства, пасля заканчэння богаслужбы адбудзецца хросны ход з ўшанаваным абразом і закладка памятнай граматы ў будучым верхнім храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы, таксама адбудзецца дабрачынны канцэрт мужчынскага хору “Усіхсвяцкі” у верхнім храме, паведамляе sobor.by.

У гэтым годзе спаўняецца 50 гадоў з моманту разбурэння Свята-Пакроўскага храма ў Азярыцкай Слабадзе. Некалькі гадоў таму было пачатае будаўніцтва новага храма, якому мінскі Аляксандра-Неўскі прыход падарыў спіс Казанскага абраза Божай Маці. Спіс абраза рэгулярна абнаўляецца без ўмяшання рэстаўратараў, прасветляючыся падчас богаслужбаў.

У бабруйскі Мікалаеўскі сабор 10 ліпеня прыбудзе спіс цудатворнага абраза Божай Маці “Млекопітальніца” з афонскага манастыра Хіліндар. Ля гэтага абраза моляцца пры цяжкіх родах, а таксама аб здароўі немаўлятаў, паведамляе bobruisk.hram.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі