У епархіях Беларусі пройдуць сямейныя фестывалі ў гонар Пятра і Фяўронні
У Гомелі 6 ліпеня на тэрыторыі праваслаўнага прыхода Перамянення Гасподняга прайшло свята ў гонар Дня сям’і, любові і вернасці – дня памяці святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх, нябесных заступнікаў кахання і шлюбу.
Арганізатарам свята выступіў інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі, якім кіруе настаяцель храма Перамянення пратаіерэй Алег Кастрама. Ля прынесенага ў гэты дзень у храм абраза святых з частачкамі іх мошчаў пры збегу шматлікіх вернікаў была адслужаная Боская Літургія, святар ўручыў шматдзетным сем’ям букеты рамонкаў. Па заканчэнні богаслужбы адбыўся канцэрт, дзяўчыны праводзілі майстар-класы па вышыўцы, хлопцы – па разбярству па дрэве, прыхаджане маглі набыць упрыгожванні з пацерак, сувеніры з гліны, прымерыць вайсковую кальчугу, пачаставацца гарбатай. Прыхаджане з радасцю малявалі на тварах рамонкі, а ў канцы свята адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу сямейнай фатаграфіі, паведамляе eparhiya.by.
8 ліпеня, у дзень малітоўнага шанавання святых, свята працягнецца ў гомельскім гарадскім парку. У Светлагорску ў гэты дзень гулянні пройдуць у парку Чатырох Стыхіяў, куды вернікі прыйдуць хросным ходам пасля Боскай Літургіі, якая пачнецца ў 18.30 у кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Арганізатары свята – моладзевае брацтва Пятра і Фяўронні – падрыхтавалі праграму круглага стала пра сямейныя каштоўнасці, а таксама канцэртна-забаўляльную праграму, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У гэты ж дзень Свята сям’і, любові і вернасці пройдзе ў аграгарадку Сар’я пад Верхнядзвінскам, дзе знаходзіцца храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы – у мінулым касцёл, збудаваны мясцовым землеўладальнікам Лапацінскім ў памяць аб рана памерлай малады жонцы. Удзел у свяце прымуць госці – артысты з Вілейкі і Верхнядзвінска, паведамляе eparhia992.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)