У Наваполацку здзейснены традыцыйны перанос абраза

ходУ Наваполацку ў дзень памяці Уладзімірскай іконы Божай Маці 6 ліпеня прайшоў хросны ход з абразом «Уладзімірская-Наваполацкая», які рушыў у шлях ад царквы абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» да храма Прарока і Хрысціцеля Іаана па цэнтральнай вуліцы горада. Хроснаму ходу папярэднічала Боская Літургія, якую здзейсніў клірык храма іерэй Георгій Адынец.

Да прыхаджанаў далучыся вайскоўцы Полацкага памежнага атрада – менавіта яны неслі абраз. Папярэдне служыцелі прыхода ўручылі ім нацельныя крыжыкі і невялікія абразкі Божай Маці «Уладзімірская-Наваполацкая», паведамляе eparhia992.by.

Хросны ход рухаўся па цэнтральнай вуліцы горада – Моладзевай у суправаджэнні перазвона з перасоўнай званіцы. На плошчы Будаўнікоў ля Наваполацкага гарвыканкама быў здзейснены прыпынак, падчас якога настаяцель храма Аляксандр Карандзей здзейсніў набажэнства, а. Георгій акрапіў крыжаходцаў і гараджанаў святой вадой. На плошчы можна было прыкласціся да абраза.

Завяршылася малітоўнае шэсце набажэнствам у другім гарадскім храме – Прарока і Хрысціцеля Іаана, у якім абраз будзе знаходзіцца да 8 верасня, калі хросным ходам вернецца ў свой прыход.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі