У Віцебску пройдзе міжнародны фестываль “Адзігітрыя”

витебскУ Духоўна-асветніцкім цэнтры “Дружба” ў вёсцы Бернікі пад Віцебскам 1 жніўня стартуе XIII Міжнародны праваслаўны фестываль “Адзігітрыя”. Па благаславенні архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя фестываль будзе прысвечаны 1000-годдзю смерці князя Уладзіміра і 25-годдзю кананізацыі святога Іаана Кранштацкага.

Моладзевы форум будзе доўжыцца 9 дзён і ўключыць у сябе творчыя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы, духоўныя гутаркі і экскурсіі, майстар-класы і канцэрт ля сцен Успенскага кафедральнага сабора, а таксама гала-канцэрт на сцэне віцебскага Летняга амфітэатра. З 31 ліпеня па 4 жніўня пройдзе адборачны тур для ўдзелу ў гала-канцэрце на сцэне Летняга амфітэатра, які адбудзецца 3 жніўня (уваход на гала-канцэрт вольны). 1 жніўня адбудзецца канцэрт лаўрэатаў і дыпламантаў ля сцен кафедральнага сабора Успення Прасвятой Багародзіцы. З 5 па 9 жніўня адбудзецца хросны ход з Віцебска ў Смаленск, які завершыцца удзелам у свяце ў гонар абраза Божай Маці “Адзігітрыя” у Смаленску, паведамляе sobor.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі