Ва Украіне пад кіраўніцтвам святара з Беларусі пераклалі Літургію святога Пятра

ГорбікПад кіраўніцтвам святара з Беларусі, пратаіерэя Сяргея Горбіка, кіраўніка прэс-цэнтра Хмяльніцкай епархіі УПЦ Кіеўскага Патрыярхата, група перакладчыкаў пераклала на ўкраінскую мову Літургію святога Пятра – адну са старажытнейшых хрысціянскіх богаслужбаў, выкарыстанне якой бярэ пачатак ад часу святых Кірыла і Мяфодзія.

Поўны пераклад Літургіі святога Пятра на ўкраінскую мову здзейснены на глебе кірылічных рукапісаў ХVІ- ХVІІ стагоддзяў: Пецярбургскага спіску XVI ст., які захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, а таксама двух рукапісаў  XVII ст. – Кіеўскага спіска з Нацыянальнай бібліятэкі Украіны і Афонскага спіску з Хіландарскага манастыра на Афоне, паведамляе kyiv-pravosl.info.

Група перакладчыкаў працуе пад эгідай міжнароднага навуковага праекта “Кіеўскае Праваслаўе”, які ўзначальвае мітрапаліт Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі Антоній (Махота).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі