З Полацка ў Віцебск ідзе грэка-каталіцкая пілігрымка

кунцГрэка-каталікі з беларускіх парафіяў раніцай 7 ліпеня пешай пілігрымкай вырушылі ў шлях у Полацк, дзе некалі месцілася катэдра каталіцкага святога Язафата Кунцэвіча і дзе былі забітыя святыя Полацкія пакутнікі. Штогадовая пілігрымка ладзіцца ў 21 раз.

Малітоўнае шэсце, якому трэба прайсьці болей за 100 кіламетраў, вырушыла ў шлях пасля Боскай  Літургіі ў грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску, якую ўзначаліў протапрэзбітэр Усходняга дэканата а. Зміцер Грышан у саслужэнні а. Аляксандра Шаўцова з Полацка і а. Андрэя Крата з Гродна.

Ад пачатку ўдзел у пілігрымцы ўзялі 40 чалавек, таксама шмат пілігрымаў далучацца па дарозе, – вернікі будзе ў дарозе пяць дзён і прыйдзе ў Полацк 11 ліпеня, дзе ў 17.30 іх прывітаюць прыхаджане полацкага храма святой Параскевы Полацкай, а 12 ліпеня пачнуцца малітоўныя святкаванні. Таксама ў Полацку пілігрымы здзейсняць набажэнства ў мурах полацкага Сафійскага сабора. Адпачынак і пачастунак для гасцей падрыхтуе таксама полацкі прыход старажытнаправаслаўнай паморскай (стараабраднай) Успенскай царквы.

Нябёснымі апекунамі ХХІ пілігрымкі вернікі абралі Салунскіх Братоў Кірыла і Мефодыя, паколькі ў гэтым годзе святкуецца 1200-годдзе нараджэння святога Методыя. Дэвіз пілігрымкі — “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!».

Для жыхароў Мінску і іншых гарадоў, якія хочуць далучыцца да пілігрымкі ў той ці іншы дзень, грэка-каталіцкія святары падрыхтавалі расклад магчымага транспарту да станцыяў прыпынку пілігрымкі.

Пілігрымы спыняліся на начлег у Заронава, дзе ўвечары адбылася катэхеза а. Алеся Шыбекі, і ў Шуміліна, дзе адбылася Боская Літургія, якую ўзначаліў архімандрыт Сяргей Гаек. У наступныя дні ўзначальваць богаслужбы і праводзіць катэхезы будуць а. Зміцер Чарнель CSsR, а. Васіль Ягораў, а. Андрэй Крот, а.  Андрэй Абламейка. 11 ліпеня ў Струнні ў 12.00 адбудзецца набажэнства ля крыжоў у гонар Полацкіх пакутнікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі