У Івянцы пройдзе «Музычная майстэрня» для каталіцкай моладзі

музыкаУ Івянцы 20 ліпеня адбудзецца “Музычная майстэрня”, якая будзе папярэднічаць традыцыйнай Малітоўнай сустрэчы каталіцкай моладзі. Да ўдзелу запрашаюцца касцёльныя хоры, кантары, а таксама маладыя парафіяне – аматары касцёльнай музыкі.

Узначаляць заняткі каталіцкіх музыкаў Ян Паспяшальскі і Зоф’я Сакалоўская, а таксама запрошаныя імі музыканты з Польшчы. Спецыяльным госцем майстэрні стане гурт 4В, назва якога расшыфроўваецца як «Божая банда былых бандытаў», – колішніх наркаманаў і правапарушальнікаў, паведамляе catholic.by.

Музычная сустрэча, якая будзе мець рэкалекцыйны характар, пачнецца Святой Імшой у 18.00. Удзельнікі будуць жыць у кляштары францішканаў і ў дамах парафіянаў, з сабой трэба мець карымат і спальны мяшок, музычныя інструменты. Лекцыі іншаземных майстрой будуць перакладацца на беларускую мову.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі