У Лельчыцкім раёне лясны пажар распаўсюдзіўся на 120 га

timthumb7 ліпеня ў другой палове дня ў Лельчыцкім раёне загарэўся лес. Мазырскае авіааддзяленне «Беллесавія» МНС вызначыла, што яго максімальная плошча складае каля 120 га. Па стане на 8 гадзін раніцы 8 ліпеня агонь падзелены на чатыры ачагі, два з іх у 4-х кіламетрах ад вёскі Ковыжэў, плошчай каля 15 га кожны (адзін з ачагоў знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці). Яны лакалізаваны. У раёне вёскі дыслакуецца мабільны пункт кіравання і сітуацыйны штаб ліквідацыі надзвычайных сітуацый, паведамляе МНС Беларусі.

У раёне пагранічнага пераходу «Глушкавічы» пажар, які набліжаўся з тэрыторыі Украіны, спынілі на мяжы, узараўшы зямлю. Чацвёрты ачаг знаходзіцца непадалёку ад беларускай мяжы на тэрыторыі Украіны. Адлегласць ад краю пажару да мяжы складае каля 50 м. Між пажарам і мяжой зробленая трайная ралля. Для прадухілення распаўсюджвання агню, сітуацыю кантралююць леснікі, вайскоўцы Мазырскай памежнай групы, ратавальнікі-пажарныя.

Для ліквідацыі пажару прыцягнутыя верталёты МІ-26 і МІ-8 авіяцыі МНС (тушэнне балоцістай мясцовасці і верхавога пажару), больш за 150 чалавек ВЛГА, уключаючы трактары і плугі, і больш за 30 ратавальнікаў са спецыялізаванай тэхнікай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі