У Навагрудку і Уздзе пройдуць рэкалекцыі аб сям’і

уздаУ Навагрудку з 24 па 29 ліпеня адбудуцца арганізаваныя Радай па cправах cям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі курсы-рэкалекцыі “Выхаванне дзяцей у сям’і” для кансультантаў сямейнага жыцця.

На працягу пяці дзён адбудуцца канферэнцыі на тэмы выхавання дзяцей і шляхоў пабудовы добрых стасункаў у сужэнстве, штодня будзе адбывацца Святая Імша. Каардынаты арганізатараў пададзеныя на сайце catholic.by.

Ва Уздзе ў парафіі Святога Крыжа 18 ліпеня адбудзецца Фестываль сям’і, на які запрашаюцца ўдзельнікі з усёй краіны. Арганізатары – парафіяне Таццяна і Мікалай Меляшкевічы.

У Оршы ў парафіі Святога Юзафа з 10 па 19 ліпеня  пройдзе чарговая сесія «Школы хрысціянскага жыцця і евангелізацыі», якую ўзначальвае кс. Аляксандр Жарнасек МІС.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі