У Жыровіцкім манастыры разбіты летнік для ўкраінскіх дзяцей з зоны ваенных дзеянняў

укр детиПа запрашэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў праваслаўны мужчынскі Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр прыехалі 32 дзіцяці з зоны ўкраінскага канфлікту – з Данецка, Горлаўкі, Тэльманова і Дабраполля, якія знаходзяцца у руках як апалчэнцаў, так і ўкраінскіх вайскоўцаў. Госці прабудуць у Беларусі да 24 ліпеня.

Разам з дзецьмі прыехалі 12 дарослых. Група з з Украіны ўжо наведала полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, таксама бясплатные экскурсіі для гасцей пагадзіліся правесці ў Белавежскай пушчы, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мірскім і Нясвіжскім замках. У дадзены момант вядзецца збор сродкаў на транспартныя выдаткі для таго, каб дабрацца да гэтых славутасцяў, паведамляе sobor.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі