У Балівіі папе рымскаму падарылі арыгінальнае распяцце

папаПрэзідэнт Балівіі Эва Маралес падарыў папе рымскаму Францішку арыгінальнае драўлянае распяцце – у выглядзе сярпа і молата. Тое, што адбылося прывяло да актыўнага абмеркавання ў сацсетках.

Карыстальнікі сацыяльных сетак, у прыватнасці, звярнулі ўвагу на значэнне сярпа і молата, якія ўвасабляюць сабой камуністычныя ідэі, а значыць і атэізм.

Незвычайны падарунак кіраўнік Балівіі ўручыў папе рымскаму, калі той знаходзіўся ў краіне з дзелавым візітам, паведамляюць РІА Новости. 

У той жа час стала вядома, што падоранае распяцце – дакладная копія працы іспана-балівійскага езуіцкага святара Луіса Эспиналя. Ён быў забіты ў 1980 годзе ў Ла-Пасе. Прычынай стаў удзел святара ў абароне правоў чалавека.

У тыя часы незвычайнае распяцце было зроблена як даніна памяці аб галадоўцы, якая адбылася ў студзені 1978 года. Галадоўка, у прыватнасці, падштурхнула дыктатара Балівіі Уга Бансера аб’явіць нацыянальныя выбары.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
10.07.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі