Апублікаваная праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі

ГудогайКаталікі з розных парафіяў Беларусі запрашаюцца на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай ў Нацыянальным санктуарыі ў Гудагаі, якія ладзяць айцы кармеліты босыя. Свята прыпадае на гадавіну ўкаранавання Маці Божай Гудайскай і адбудзеца 18-19 ліпеня.

Урачыстасці распачнуцца 18 ліпеня Святой Імшой ў 18.00, а таксама заканчэннем Навэнны да Маці Божай Шкаплернай. Падчас Імшы айцы Бернард Радзік OCD i Павел Леліто OCD прыймуць віншаванні з 25-годдзем святарства. У 20.00 адбудзецца Крыжовы шлях на Кальварыі, у 23.15 – Нешпары, у 24.00 – працэсія са свечкамі, пасля якой апоўначы адбудзецца Святая Імша, Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ранкам 19 ліпеня ў 9.30 адбудзецца Святая Імша на польскай мове, у 11.00 – канцэртная праграма, у 12.00 – Святая Імша на завяршэнне свята, паведамляе catholic.by.

Прыцягальнасць для вернікаў святыні ў Гудагаі мае больш за 250-гадовую гісторыю. Тут рэгулярна праводзяцца “ціхія” рэкалекцыі, якія даюць магчымасць вернікам засяродзіцца ў малітве пасярод выбітнай прыроды.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі