29 чалавек загінулі пры выбухах у Багдадзе, 33 чалавекі – ад выбуху ў Афганістане
Не менш 29 чалавек загінулі ў выніку серыі выбухаў у Багдадзе.
У паліцыі паведамілі аб трох выбухах у розных раёнах сталіцы Ірака. У выніку раненні атрымалі больш за 80 чалавек.
На адным з мясцовых рынкаў смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне ў натоўпе людзей. Яшчэ два выбухі адбыліся ў аўтамабілях, пакінутых у ажыўленых месцах.
Адказнасць за атакі на горад пакуль ніхто не сябе не ўзяў, аднак у Іраку перакананыя, што за выбухамі стаяць баевікі групоўкі “Ісламская дзяржава”.
Па меншай меры 33 чалавекі загінулі пры выбуху начыненага выбухоўкай аўтамабіля ў афганскай правінцыі Хост на ўсходзе краіны, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Выбух прагрымеў на КПП каля ваеннай базы Кэмп Чапман.
27 загінулых былі грамадзянскімі асобамі, яшчэ шасцёра – прадстаўнікамі службаў бяспекі. Большасць загінуўшых – жанчыны і дзеці.
На базе праходзяць службу афганскія ваенныя, а таксама вайскоўцы з ЗША і шэрагу іншых краін.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)