“Белая Русь” збярэ 100 тыс. подпісаў за Лукашэнку за 5 дзён

podpis

На пасяджэнні арганізацыі “Белай Русі” было прынята рашэнне падтрымаць агучаную яе старшынёй Аляксандрам Радзьковым ідэю пра збор 100 тыс. подпісаў у падтрымку рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў першыя пяць дзён пасля 23 ліпеня.

Радзькоў упэўнены, што за пяць дзён 155 тысяч чалавек, якія лічацца ў “Белай Русі”, збяруць 100 тыс. подпісаў, каб даць Лукашэнку магчымасць удзельнічаць у выбарах, паведамляе sputnik.by.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка адназначна не заяўляў, што будзе вылучаць сваю кандыдатуру на чарговы тэрмін, але не выключаў такой магчымасці і называў маючыя адбыцца выбары “экзаменам для дзеючай улады”. Але ў снежні 2014 года Лукашэнка ўпэўнена заявіў, што можа зноў стаць прэзідэнтам, “нават калі ўвесь свет будзе супраць”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі