БХД падала ў Мінюст дакументы аб рэгістрацыі партыі

БХДКіраўніцтва аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» 13 ліпеня перадала дакументы аб рэгістрацыі Партыі БХД у Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Пры падрыхтоўцы дакументаў прадстаўнікі аргкамітэта выверылі і ўсе ўлічылі. Калі іх будуць разглядаць у адпаведнасці з законам, то партыя павінна быць зарэгістраваная. Пра гэта заявіла каардынатар аргкамітэта па Мінску Вольга Кавалькова, паведамілі ў прэс-службе БХД.

Акрамя таго, з спісу заснавальнікаў прыбралі тых, каму пагражалі праблемамі на працы ў выпадку іх далучэння да БХД. У выніку пададзена 1015 заяўнікаў (неабходны мінімум – 1 тыс.).

Сустаршыня аргкамітэта Віталь Рымашэўскі ў сваю чаргу адзначыў, што пункт аб тым, што неабходная пазнака працоўнага месца, – абсурдны і незаконны. Гэта палажэнне, па словах сустаршыні, накіравана на оказывание ціску на заснавальнікаў партыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі