Макей: цыклічнасць ва ўзаемаадносінах з ЕС паўстала не па нашай віне
Беларусь выступае за адэкватную ацэнку ўкладу краіны ў рэгіянальную і міжнародную бяспеку і стабільнасць. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв’ю праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1“.
Ён сказаў, што цыклічнасць ва ўзаемаадносінах з ЕС узнікла “не па нашай віне і не з нашай падачы”. “Трэба зыходзіць з стратэгічнай ацэнкі і з стратэгічнага кантэксту адносін паміж краінамі ці паміж асобнай краінай і нейкімі рэгіянальнымі структурамі”, – дадаў ён.
Макей выказаў здагадку, што цяпер сітуацыя мяняецца, “і вельмі многія краіны, нашы еўрапейскія партнёры, нашы амерыканскія партнёры некалькі па-іншаму глядзяць на Беларусь”, – сказаў ён.
Адносна маючых адбыцца выбараў прэзідэнта Беларусі Макей заявіў, што перакананы, што яны пройдуць роўна, спакойна і максімальна празрыста, і што своечасова прыедуць міжнародныя назіральнікі і актыўна будуць ажыццяўляць працэс назірання. Ён адзначыў гатоўнасць да таго, каб выбары прайшлі без усялякіх праблем, таму што гэта “абсалютна ў інтарэсах улады”.
Таксама міністр замежных спраў Беларусі заявіў, што не варта драматызаваць сітуацыю з турбулентнымі працэсамі ў Еўрапейскім саюзе.
Ён канстатаваў, што некаторыя эксперты прагназуюць дэвальвацыю еўра, і тады беларускія тавары могуць падаражэць у параўнанні з еўрапейскімі. Але гэта можа быць і плюсам, бо “мы зможам закупляць па больш нізкіх коштах высокатэхналагічнае абсталяванне з Еўропы”, – сказаў міністр.
Уладзімір Макей нагадаў, што перад Беларуссю стаіць задача па дыверсіфікацыі гандлёва-эканамічных адносін. У цяперашні час ідзе актыўная праца над прасоўваннем беларускай прадукцыі на рынкі краін далёкага замежжа. Пастаўлена задача па зніжэнні сабекошту нашай прадукцыі, па павышэнню якасці прадукцыі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)