Мінінфармацыі Беларусі знайшло экстрэмізм у выданнях «Русской правды»

евреіРэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праявы экстрэмізму знайшла падобныя прыкметы ў чатырох расійскіх кнігах, выдадзеных у 2006-2011 гадах у Маскве ў выдавецтвах «Русская правда», «Витязь» і ВОГ. Пра гэта КРЫНІЦА.INFO паведаміў беларускі рабін Ігаэл Йегудзі.

У прыватнасці, прыкметы праявы экстрэмізму выяўленыя ў такіх кнігах, як:

Бессонов Борис. «История». — М.: ВОГ — Свекрасаф, 2011. — 400 с.;

Козлов В.И. Евреи в России — СССР. Реалии жизни и мифы «антисемитизма». — М.: Русская правда, 2010. — 320 с.;

Авдеев В.Б. Преодоление христианства (опыт адогматической проповеди) — М.: Русская правда, 2011. — 240 с.;

Корчагин В.И. «Русские против юдократии». Москва, 2006, Витязь.-319 с.

«Экспертныя заключэнні накіраваныя ў ГУУС Мінгарвыканкама ўпраўленне ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама г. Мінска», — гаворыцца ў адказе за подпісам старшыні камісіі, намеснік міністра інфармацыі Беларусі Уладзіміра Матусевіча.

Таксама раней прыкметы праявы экстрэмізму былі выяўленыя ў кнізе «Споведзь артадаксальнага язычніка» Я.Волахава.

Па словах Ігаэла Йегудзі, гэтымі кнігамі штогод гандлююць у Мінску на кніжнай выставе. Пры гэтым іх змест з’яўляецца выключна антыхрысціянскім і антысеміцкім, адзначае рабін.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі