У Беларусі на пачатку тыдня будзе сырое халаднаватае надвор’е

IMG_20150619_185937У Беларусі на пачатку тыдня захаваецца халаднаватае надвор’е з кароткачасовымі дажджамі, яны пройдуць амаль ва ўсіх раёнах, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У сярэдзіне тыдня ападкаў стане менш. А да выхадных дзён з паўднёва-заходнімі вятрамі ў Беларусь прыйдзе пацяпленне з паўднёвых раёнаў Еўропы і кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ў ноч на 14 ліпеня будзе 8-14 градусаў цяпла, днём ад 17 да 23.

15 ліпеня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Ноччу 7-14 градусаў цяпла, днём ад 17 да 24.

16 ліпеня месцамі пройдуць дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ўначы ад 6 да 13 градусаў, днём ад 18 да 23, па поўдні – да 25 градусаў цяпла.

17 ліпеня ў асобных раёнах магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы ад 6 да 13 цяпла, удзень – 20-25, па паўднёвым захадзе краіны будзе да 28 градусаў.

18 ліпеня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы чакаецца 8-15 градусаў цяпла, днём ад 22 да 28, па паўднёвым захадзе – 29-33.

У ноч на 19 ліпеня месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе 12-19 градусаў, днём – 21-28, па поўдні рэспублікі ад 29 да 33 градусаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі