У Слуцку міліцыянеры прадухілілі бойку футбольных фанатаў

фанатыУ Слуцку міліцыянеры прадухілілі бойку футбольных фанатаў.

У Слуцку супрацоўнікам органаў унутраных спраў ўдалося прадухіліць бойку паміж фанатамі футбольных каманд «Слуцк» і «Шахцер» (Салігорск). У выніку быў затрыманы 31 удзельнік канфлікту.

У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама растлумачылі, што 12 ліпеня ў Слуцку праводзіўся футбольны матч паміж камандамі.

Незадоўга да пачатку гульні міліцыянты заўважылі недалека ад стадыена дзве групы фанатаў. Хлопцы выкрыквалі узаемныя абразы. Па ўсім было відаць, што фанаты збіраюцца пабіцца.

Дзеянні заўзятараў былі кваліфікаваныя як дробнае хуліганства. У дачыненні да фанатаў футбольнага клуба «Слуцк», у прыватнасці, было складзена 29 адміністрацыйных пратаколаў, у дачыненні да заўзятараў клуба «Шахцер» — 2.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі