Заснавальніка «Платформ иновейшн» могуць пасадзіць на шэсць гадоў

учредительЖыхар Віцебска Міхаіл Жамчужны, які заснаваў «Платформ иновейшн», 10 ліпеня абласным судом прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі, якія ен павінен правесці ў калоніі строгага рэжыму.

Па дадзеных сайта «Платформ иновейшн», судовыя дзеянні ў дачыненні да Міхаіла Жамчужнага вяліся, пачынаючы з 1 чэрвеня гэтага года. Дзеянні абвінавачанага былі кваліфікаваныя як наўмыснае разгалашэнне звестак, якія складаюць службовую таямніцу, незаконнае набыцце (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, якая складае службовую таямніцу, а таксама дача хабару.

Міхаіл Жамчужны разам са сваім адвакатам зараз рыхтуюць касацыйную скаргу на прысуд.

Культурна-асветніцкая ўстанова «Платформ иновейшн» вядзе дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі.

Былы дацэнт Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх навуковых манаграфій і распрацовак, вынаходнік, які першы ў Беларусі зарэгістраваў самаробны аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве Міхаіл Жамчужны раней ужо адбываў турэмны тэрмін. З 2007 па 2012 год ен быў асуджаны па эканамічным артыкуле. Неадбытае ў сувязі з амністыяй пакаранне па папярэднім прысудзе суда далучана да новага.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі