Халдэйскі патрыярхат – ісламістам: вашы паводзіны не застануцца беспакаранымі

іракУ сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся ў Багдадзе, Халдэйскі патрыярхат апублікаваў афіцыйнае пасланне. Ніжэй прыведзены тэкст дадзенага паведамлення.

«Сумна, што ў краіне пануе беззаконне і што некаторыя асобы і групы асоб карыстаюцца сітуацыяй, якая склалася для выкрадання нявінных людзей з мэтай атрымання выкупу і для таго, каб сеяць страх сярод насельніцтва. Менш чым за два тыдні было выкрадзена чатыры хрысціяніны: доктара Башара Ганем Аль-Акраві, пазней вызваленага сіламі паліцыі, і Саада Гальяна Шабу. Два іншыя хрысціяніны, Каіс Абд-Шая і Сахер Гана Сані, былі забітыя выкрадальнікамі нягледзячы на ​​тое, што іх родныя заплацілі выкуп за іх жыцця.

Ужо не ў першы раз пасля змены рэжыму ў краіне злачынцы выкрадаюць хрысціянаў.

Таксама былі выпадкі, калі зламыснікі падраблялі дакументы на дамы, якія належаць хрысціянам, і адбіралі ў іх маёмасць. Таксама на мабільныя тэлефоны хрысціянам прыходзяць паведамленні з пагрозамі і патрабаваннямі звольніцца з працы. Падобныя абуральныя паводзіны сеюць незадаволенасць і парушаюць гармонію ў іракскім грамадстве, саслабляючы прэстыж і аўтарытэт улады.

Хрысціяне здаўна жывуць на гэтай зямлі і славяцца сваёй добрапрыстойнасцю, патрыятызмам і традыцыямі. На працягу сотняў гадоў хрысціяне ўносілі свой уклад у культуру краіны.

Падзеі такога роду прымушаюць нас эміграваць з краіны. Мы заклікаем улады абараніць жыцці і маёмасць нашых людзей і выдаць забарону на продаж дамоў хрысціяне за выключэннем выпадкаў, адобраных Царквой. Мы таксама нагадваем агрэсарам, што падобныя паводзіны не застануцца беспакаранымі».

Па матэрыялах Asia News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі