Маладыя беларускія каталікі атрымалі першую перамогу на парафіядзе ў Варшаве
Каманда беларускай каталіцкай моладзі, у якую ўвайшлі прадстаўнікі 20 парафіяў з Гродзеншчыны, бяруць удзел у Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая распачалася 12 ліпеня ў Варшаве ў санктуарыі Маці Божай Настаўніцы моладзі. У першы ж дзень беларусы перамаглі ў эстафеце бегуноў, прысвечанай памяці святога Яна Паўла ІІ.
Маладыя вернікі з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці з Аўгустоўка перамаглі ў эстафеце дыстанцыяй 5х31 метр, паведамляе catholic.by.
Парафіяда, якая сабрала 1 500 удзельнікаў з усёй Еўропы, працягнецца да 18 ліпеня.
У Слоніме з 5 па 9 ліпеня пры парафіі Безаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшлі “Канікулы з Богам” для моладзі, якая займаецца спортам. Арганізатарам мерапрыемства сталі душпастыр спартсменаў кс. Артур Малафей і трэнерскі штаб футбольнага клуба «Слонім».
Удзельнікі са Слоніма, а таксама з Гродна і Ліды, штодня ўдзельнічалі ў Святой Імшоы, пасля трэніраваліся на футбольным полі «Белтрансгаз» пад кіраўніцтвам прафесійных спартсменаў. 8 ліпеня адбыўся таварыскі матч паміж камандай моладзі «Душпастырства спартсменаў» і зборнай з Гродна, якая адмыслова прыехала ў Слонім пад кіраўніцтвам кс. Антонія Абухоўскага і трэнера Марэка Занавескага.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)